Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Пакістан гатовы актывізаваць увесь спектр двухбаковых адносін



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана абмеркаваны на сустрэчы 27 верасня намесніка міністра замежных спраў Валянціна Рыбакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву Аламгірам Бабарам.

Бакі абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, прыйшлі да агульнага разумення неабходнасці актывізацыі ўсяго спектра беларуска-пакістанскіх адносін.

Пасол Пакістана ўручыў намесніку міністра копіі даверчых грамат.

Валянцін Рыбакоў выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва з новым паслом Пакістана ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтву.

27 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/12/23531
Текущая дата: 17.11.2024