Белорусский портал в Казахстане

Адмена санкцый ЗША і ЕС адносна шэрага беларускіх прадпрыемстваў - гэта вялікая дыпламатычная перамога Беларусі



Такое меркаванне ў праграме "Контуры" тэлеканала АНТ выказаў расійскі палітолаг, старшыня міжнароднага грамадскага "Руху развіцця" Юрый Крупноў.

"Гэтыя санкцыі не маюць ніякага дачынення да эканамічнай, фінансавай праблематыкі. Яны з`яўляюцца выключна інструментам геапалітычнага націску", - адзначыў Юрый Крупноў.

Палітолаг падкрэсліў, што пытанне санкцый павінна стаць парадкам дня для ўсёй еўразійскай супольнасці. "Сёння трэба больш дакладна і актыўна ставіць праблему адмены санкцый у яе рамках. Гэта справа не толькі Беларусі і яе кампаній", - лічыць эксперт.

Ён выказаў упэўненасць, што беларускай дыпламатыі ўдасца і ў далейшым дабівацца адмены санкцый адносна прадпрыемстваў краіны, падкрэсліўшы, што ўжо дасягнутыя поспехі сведчаць аб тым, што значнасць Беларусі для ЗША ўзрастае. "Еўразійская эканамічная і іншая інтэграцыя, якая, між іншым, поўнасцю базіруецца на саюз Расіі і Беларусі, дабаўляе нам геапалітычную вагу. Мне здаецца, што беларуская сітуацыя з санкцыямі наглядна паказвае, што паасобку кожная з дзяржаў будзе аб`ектам націску і праследавання, і толькі разам мы пачынаем уяўляць сабой тую сілу, не лічыцца з якой немагчыма"- сказаў на заканчэнне палітолаг.

Як паведамлялася, Савет Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць дзвюх беларускіх кампаній СТАА "МСГЗ "Аквадзіў", ЗАТ "Спорт-пары". Раней Дзярждэпартамент ЗША не стаў прадаўжаць санкцыі адносна Беларускага оптыка-механічнага аб`яднання (БелОМА), акрамя таго, былі адменены санкцыі да ЗАТ "Белтэхэкспарт".

3 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/13/21464
Текущая дата: 17.11.2024