Беларуская дэлегацыя ў складзе генконсула ў Даўгаўпілсе Віктара Гейсіка, кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Генадзя Грабнёва і старшыні Браслаўскага райвыканкама Сяргея Шматава наведала 3 жніўня Рэзэкне для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных святу гэтага латвійскага горада.
Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, адбыліся перамовы з мэрам Рэзэкне Аляксандрам Барташэвічам і яго намеснікамі. Абмеркаваныя "пытанні развіцця партнёрскіх сувязей з Віцебскам, актывізацыі ўдзелу Рэзэкне ў прыгранічным беларуска-латвійскім супрацоўніцтве".
БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2013
БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/13/22517
Текущая дата: 17.11.2024