Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Парыжы.
Прэзентацыя магчымасцяў эканамічнага супрацоўніцтва французскіх кампаній з Беларуссю пройдзе ў Ліёне, сталіцы рэгіёну Рона — Альпы (Францыя). Адпаведная дамоўленасць дасягнута падчас сустрэчы прэзідэнта гандлёва-прамысловай палаты рэгіёну Рона — Альпы Жана Поля Мадзюі з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам, які 17—18 красавіка наведаў рэгіён з рабочым візітам.
Латушка ўзяў удзел у канферэнцыі, прысвечанай развіццю міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва гэтага рэгіёну з замежнымі краінамі паводле запрашэння прэзідэнта рэгіянальнага савета Рона — Альпы Жан-Жака Кейрана.
Магчымасці інвеставання ў перапрацоўчую прамысловасць Беларусі дыпламат абмеркаваў з кіраўніцтвам кампаній "Бігар" і L.D.C., французскімі лідарамі ў сферы перапрацоўкі ялавічыны і мяса птушкі адпаведна. Апрача гэтага, з прадстаўнікамі транспартна-лагістычнай і сельскагаспадарчай кампаніі "Прудан" Латушка абмеркаваў магчымасці інвеставання ў стварэнне лагістычнага цэнтра ў Беларусі, а таксама закупкі беларускіх трактароў.
У гэтым французскім рэгіёне можа з`явіцца ганаровае консульства Беларусі, пра што ішла размова на сустрэчы беларускага дыпламата з вышэйшым кіраўніцтвам Асацыяцыі ганаровых консулаў Францыі.
Са старшынёй таварыства дружбы "Рона — Бургундыя — Беларусь" Жылем Тэвенонам пасол абмеркаваў магчымасці арганізацыі дзён беларускага кіно, а таксама пытанні супрацоўніцтва французскіх гарадоў Вілербан, Шафай і Жывары з іх беларускімі пабрацімамі — Магілёвам і Наваполацкам.
Падчас паездкі дыпламат сустрэўся з беларускай мастачкай Вольгай Дзёмкінай, якая жыве ў Ліёне. Яны дамовіліся аб правядзенні ў Беларусі і Францыі пры падтрымцы беларускага пасольства выставы габеленаў мастачкі.
Рэгіён Рона — Альпы з`яўляецца адным з найбуйнейшых у Францыі. Яго доля ў ВУП краіны складае 16%.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/14/20699
Текущая дата: 17.11.2024