Белорусский портал в Казахстане

З аднаго боку ва Украіны Еўрапейскі саюз, з другога — Мытны, краіна не можа быць і там, і там, лічыць пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка



Такое меркаванне ён выказаў у Мінску 13 ліпеня на нарадзе міністра замежных спраў Сяргея Мартынава з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.

"Украіна апынулася ў даволі цяжкім становішчы. З аднаго боку Еўрапейскі саюз, з другога — Мытны саюз. Такая вялікая краіна не можа быць нідзе. У іх у кастрычніку адбудуцца выбары ў Вярхоўную раду, думаю, да канца года яны дакладна вызначацца. Быць і там, і там немагчыма", — заявіў Вялічка.

Ён паведаміў, што Беларусь і Украіна маюць дзевяць сумесных прадпрыемстваў, якія даюць 20% прыросту экспарту. Сёлета, падкрэсліў Вялічка, магчымае стварэнне яшчэ трох сумесных прадпрыемстваў. "Сёння важным фактарам з`яўляецца і станоўчае сальда. Ва Украіне ў параўнанні з леташнім узроўнем яно ўзрасло прыкладна ў тры разы і сёння складае 1 млрд. 300 млн. долараў за пяць месяцаў гэтага года пры тавараабароце 2 млрд. 800 млн. Нашы разлікі паказваюць, што па выніках года мы будзем мець больш чым 7 млрд. долараў", — сказаў дыпламат.

БелаПАН, 13 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/17/15097
Текущая дата: 29.09.2024