У Эўрапейскім парлямэнце вернуцца да беларускага пытаньня на гэтым тыдні.
Тым часам Рада Эўразьвязу 10 лютага прыняла пастанову, якая пашырае крытэры для прымяненьня абмежавальных мераў і замарожваньня актываў. Сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу можа пашырыцца яшчэ на 135 беларускіх чыноўнікаў.
Эўрадэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс — адзін з аўтараў праекту рэзалюцыі адносна сьмяротнай кары Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, якіх у Менску асудзілі за тэракт у мэтро. Рэзалюцыя будзе разглядацца ў Эўрапарлямэнце на гэтым тыдні, паведаміў карэспандэнту «Свабоды» Палецкіс.
«У праекце рэзалюцыі афіцыйны Менск у рэзкім тоне заклікаецца, па-першае, не прымяняць сьмяротную кару ў гэтым выпадку. Па-другое, наагул рабіць бачныя, канкрэтныя крокі ў бок адмены сьмяротнага пакараньня. І там ва ўсіх дэталях гаворыцца пра гэтую справу, дзе, на думку вельмі многіх назіральнікаў, віна поўнасьцю не даказаная».
Паводле Палецкіса, час ідзе, а ў Беларусі не відаць ніякіх зрухаў дзеля паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі свабодамі. Ён мяркуе, што 27 лютага на заплянаваным паседжаньні Рады міністраў замежных спраў ЭЗ удасца дасягнуць кансэнсусу адносна пашырэньня санкцыяў.
«Што да эканамічных санкцыяў, то я думаю, што ў гэтым пляне было б цяжэй дасягнуць кансэнсусу, бо краіны, асабліва тыя, якія маюць агульную мяжу зь Беларусьсю, ня вельмі падтрымліваюць такія крокі. А што да візавага рэжыму, адносна замарожваньня рахункаў, я думаю, кансэнсус будзе дасягнуты».
Чаго чакае эўрапейскі бок ад афіцыйнага Менску? Паводле Палецкіса, гэта шырока вядома.
«Гэта вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў, Цяпер, канечне, вельмі востра паўстае пытаньне аб прымяненьні сьмяротнай кары. Якраз у Страсбуры на гэтым тыдні Эўрапарлямэнт будзе прымаць рэзалюцыю адносна двух асуджаных у сувязі з актам тэрору. Там ёсьць вялікія няяснасьці і зьбіраюцца прымяняць сьмяротную кару. Гэта таксама шанец нешта зрабіць у гэтым пляне. І я думаю, што тады была б адпаведная рэакцыя».
Рада Эўразьвязу вырашыла пашырыць магчымасьці прымяненьня санкцыяў адносна асобаў, датычных да парушэньня правоў і свабодаў у Беларусі, пасьля візыту ў Менск эўрапейскага чыноўніка Гунара Віганда. Што гэта азначае, на думку лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча?
«Санкцыі, якія цяпер ужывае Эўразьвяз, хутчэй маральнага характару. Гэта пэрсанальныя, візавыя санкцыі. Візыт Віганда быў выведкай, каб паглядзець на сытуацыю, паразмаўляць з уладай і апазыцыяй. Але Эўропа адступаць ад сваіх прынцыпаў ня будзе. Гэтая палітыка грунтуецца на каштоўнасьцях Эўразьвязу. Ня будзе ніякай палёгкі. Таму ўлада павінна ведаць, што трэба выпускаць палітвязьняў — і тады магчымы дыялёг, эканамічнае і фінансавае супрацоўніцтва. Дыялёг будзе з таго моманту, як будуць на волі палітвязьні».
Актывіст дэмакратычнай апазыцыі Аляксандар Атрошчанкаў мяркуе, што пашырэньне санкцыяў — гэта будзе крок у слушным кірунку. Таксама зразумела, чаму ўлады так нэрвова рэагуюць на гэтую магчымасьць.
«Гэта дэманструе, наколькі адчувальныя нават гэтыя невялікія санкцыі для беларускага рэжыму. Калі выпусьцяць усіх палітвязьняў і правядуць рэабілітацыю, то можна будзе казаць, што нешта адбываецца. Гэта будзе сыгнал, што сытуацыя ў нечым памянялася. Але ўсе мы ведаем цану абяцаньням рэжыму і ведаем яго здольнасьці да дыялёгу. Яны роўныя нулю. Гэта паказвае найноўшая гісторыя і практыка».
Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода, 13 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/18/12253
Текущая дата: 17.11.2024