Ізраіль зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы высокіх тэхналогій і медыцыны, заявіў новы ізраільскі пасол Іосіф Шагал 15 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Мы разглядаем Беларусь як самую прасунутую дзяржаву на тэрыторыі былога Савецкага Саюза ў плане інжынерна-тэхнічнай і агульнай культуры. Тут высокі адукацыйны ўзровень насельніцтва, ёсць з кім працаваць. Дастаткова сур`ёзная тэрыторыя пры адносна невялікім насельніцтве — усё гэта стварае выдатныя ўмовы для развіцця тут высокіх тэхналогій, стварэння аналага амерыканскай Сіліконавай даліны", — сказаў пасол.
Вельмі перспектыўным Шагал лічыць супрацоўніцтва і абмен вопытам у галіне медыцыны і прафілактыкі захворванняў, у тым ліку анкалагічных. "У Ізраілі сёння вельмі шмат робіцца, каб прадухіляць на ранняй стадыі анкалагічныя захворванні. У нас высокі працэнт вылечвання ад анкалагічных захворванняў не таму, што мы распрацавалі нейкія асаблівыя метады аперацый неаперабельных людзей. Такое, на жаль, немагчыма. Гэта дасягаецца менавіта за кошт выяўлення на ранняй стадыі. Усё гэта тэхналогіі, якімі можна падзяліцца", — падкрэсліў дыпламат.
Сярод перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва ён таксама назваў вытворчасць прадуктаў харчавання. "У вас цудоўная ежа, чыстыя і смачныя прадукты, асабліва малочныя і мясныя", — лічыць новы пасол Ізраіля.
У новага пасла — вялікія планы па рэалізацыі сумесных праектаў у сацыяльнай сферы і галіне культуры. Ён паведаміў аб тым, што прынята рашэнне аб правядзенні Дзён культуры Ізраіля ў Беларусі і сіметрычнай акцыі з беларускага боку.
БелаПАН, 15 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/18/12310
Текущая дата: 17.11.2024