Эканамічная блакада ЗША супраць Кубы кваліфікуецца Кубінскай дзяржавай як акт генацыду кубінскага народа ў адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй 1948 года, а таксама як эканамічная вайна ў адпаведнасці з палажэннямі, якія былі прыняты на лонданскай канферэнцыі па марскім праве.
Пра гэта заявіў пасол Кубы ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда 18 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Блакада супраць Кубы захоўваецца без змяненняў. Прамы эканамічны ўрон, які быў нанесены кубінскаму народу шляхам прымянення эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады да снежня 2010 года, у бягучых цэнах, разлічаных прыблізна і сціпла, склаў ужо больш за 975 мільярдаў долараў — гэта амаль трыльён долараў ЗША", — сказаў Альфрэда Ньевес Партуонда.
Ён адзначыў, што 25 кастрычніка Куба ў дваццаты раз падасць на разгляд сесіі Генеральнай асамблеі ААН рэзалюцыю пад назвай "Неабходнасць спынення эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады з боку ЗША супраць Кубы". "Мы ўпэўнены, што абсалютнай большасцю гэта рэзалюцыя будзе прынята", — падкрэсліў Альфрэда Ньевес Партуонда.
БелаПАН
18 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/19/9934
Текущая дата: 17.11.2024