Прадстаўнікі дэлегацый пабывалі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», пазнаёміліся з арганізацыяй аховы на буйных прамысловых гігантах «БелАЗ» і «БЕЛДЖЫ», наведалі з экскурсіяй Палац Незалежнасці.
На працягу тыдня міжнародныя госці не толькі ўдзельнічалі ў афіцыйных сустрэчах па лініі МУС, але і паспелі бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай.
Акрамя таго, удзельнікам міжнародных дэлегацый была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і вучэбна-матэрыяльнай базай Спецыялізаванага ліцэя, Акадэміі і Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС. Пытанні ідэалагічнай і кадравай работы дэлегаты абмеркавалі падчас круглага стала, які прайшоў на базе аддзела Дэпартамента аховы МУС Кастрычніцкага раёна сталіцы.
— 2020-ы для Беларусі стаў годам выпрабаванняў на трываласць, — падкрэсліў, адкрываючы форум, намеснік міністра
ўнутраных спраў Беларусі генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка. — Мы змаглі вытрымаць ідэалагічны і санітарна-эпідэміялагічны ўдары. Мір у краіне і здароўе кожнага яе жыхара паставілі на першае месца. Не дапусцілі і не дапусцім замахаў на гэтыя каштоўнасці.
Як адзначыў першы намеснік начальніка Дэпартамента дзяржаўнай службы і кадраў МУС Расіі генерал-лейтэнант унутранай службы Андрэй Ларыёнаў, беларускі і расійскі шляхі па ўдасканаленні сістэмы органаў унутраных спраў вельмі падобныя.
«Наша ведамства таксама вялікую ўвагу ўдзяляе пытанням патрыятычнага выхавання, падрыхтоўцы юнакоў у прававых класах і сувораўскіх вучылішчах, — расказаў расійскі дэлегат. — Стаіць задача стварыць умовы для ўсебаковага духоўнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця падрастаючага пакалення, якое шануе гераічнае мінулае».
«Наша ведамства таксама вялікую ўвагу ўдзяляе пытанням патрыятычнага выхавання, падрыхтоўцы юнакоў у прававых класах і сувораўскіх вучылішчах, — расказаў расійскі дэлегат. — Стаіць задача стварыць умовы для ўсебаковага духоўнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця падрастаючага пакалення, якое шануе гераічнае мінулае».
Аўтар: Вераніка Канюта
Звязда, 28 траўня 2021
Звязда, 28 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/2/59521
Текущая дата: 17.11.2024