Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
"Вядома, мы не пакідаем без увагі такія дзеянні. Міністэрства замежных спраў разам з калегамі з іншых міністэрстваў і ведамстваў уважліва аналізуюць усе такія выпадкі канфіскацыі нашай уласнасці, арышту нашай маёмасці і, зразумела, выпрацоўваюць адэкватныя крокі. Мы дэталёва вывучылі ўсе выпадкі, звязаныя з арыштам беларускай маёмасці за мяжой: якая была арыштавана маёмасць, на якую суму. Без адказу ў будучым гэтыя дзеянні не застануцца", - падкрэсліў міністр.
Пры гэтым Уладзімір Макей выказаў меркаванне, што такія захады заходнія краіны робяць "не ад вялікага розуму". Цяпер, паводле яго слоў, беларускі бок прапрацоўвае юрыдычны бок пытання.
"Так, я не магу сказаць, што цяпер сітуацыя спрыяльная ў плане аспрэчвання гэтых незаконных выпадкаў. Але, думаю, што паступова абставіны зменяцца і ў нас з`явяцца канкрэтныя, рэальныя юрыдычныя, палітычныя і эканамічныя падставы, каб гэта маёмасць была вернута", - рэзюмаваў кіраўнік МЗС.
18 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
18 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/2/65820
Текущая дата: 17.11.2024