Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 2 верасня прыняў копіі даверчых грамат Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмеда Махамеда аль-Мадбуха. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-палесцінскага ўзаемадзеяння. Была падкрэслена наяўнасць у краін істотнага патэнцыялу для нарошчвання ўзаемнага гандлю", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Адбыўся таксама адкрыты абмен меркаваннямі па практычных кроках для нарошчвання двухбаковага ўзаемадзеяння.
2 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
2 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/2/66376
Текущая дата: 17.11.2024