Пасольства ЗША: Адмова ад удзелу ў сумесных праектах яшчэ больш аддаляе Беларусь ад міжнароднай супольнасці.
Пасольства ЗША ў Беларусі расчараванае рашэннем беларускіх уладаў адмовіцца ад удзелу ў праекце па замене высокаабагачанага ўрану і праграмы MBA. Гэтае рашэнне "дзейнічае выключна ва ўрон беларускаму народу і яшчэ больш аддаляе Беларусь ад шырокай еўрапейскай і міжнароднай супольнасці", гаворыцца ў заяве пасольства ЗША ў Беларусі, якую дыпмісія распаўсюдзіла 23 жніўня.
"Мы спадзяемся, што Беларусь збіраецца ажыццявіць свае намеры ліквідаваць усе запасы высокаабагачанага ўрану. Гэта адказнае рашэнне і ўнёсак у глабальную бяспеку, — адзначаецца ў заяве. — Праграма МВА, якую мы распрацавалі ў партнёрстве з латвійскім і беларускім урадамі, ставіла на мэце ўпершыню прадаставіць беларусам магчымасць атрымаць у Беларусі магістарскую ступень у бізнес-адміністраванні ў межах праграмы на англійскай мове з міжнароднай акрэдытацыяй".
Як адзначаецца ў заяве, праграма МВА дазволіла б "зрабіць прыватныя беларускія кампаніі больш канкурэнтаздольнымі ў глабальным кантэксце, а таксама зрабіць беларускую рабочую сілу больш прывабнай для замежных інвестараў". Заняткі па гэтай праграме павінны былі пачацца гэтай восенню.
У заяве адзначаецца, што палітыка ЗША адносна Беларусі застаецца нязменнай. "Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. 1 снежня 2010 года ў Астане ўрад Беларусі прызнаў, што большая павага дэмакратыі і правоў чалавека застаецца цэнтральнай тэмай у пытанні паляпшэння двухбаковых адносінаў і з`яўляецца жыццёва важным для развіцця краіны і яе грамадзян. На жаль, з тых пор сітуацыя ашаламляльна пагоршылася. Няспынны пераслед і ўтрыманне ў турме палітычных зняволеных вымусілі ЗША ўвесці дадатковыя санкцыі ў жніўні", — гаворыцца ў заяве.
11 жніўня гэтага года Міністэрства фінансаў ЗША ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі ўвяло санкцыі адносна чатырох беларускіх прадпрыемстваў — "Нафтана", "Гродна Азота", "Гродна Хімвалакна" і "Белшыны". Грамадзянам ЗША забаронена ўдзельнічаць у камерцыйных або фінансавых здзелках з гэтымі кампаніямі, а любыя іх магчымыя актывы пад юрысдыкцыяй ЗША замарожваюцца.
У адказ на санкцыі МЗС Беларусі заявіла, што прынята рашэнне аб замарожванні сумесных з ЗША праектаў па абмене высокаабагачанага ядзернага паліва ў межах ініцыятывы па зніжэнні глабальнай пагрозы Міністэрства энергетыкі ЗША, а таксама па стварэнні праграмы МБА пры БДУ.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/20/8792
Текущая дата: 17.11.2024