Як паведамлялася раней, падчас візіту беларускі прэзідэнт пабываў на Сусветнай выставе "Экспа-2010" у Шанхаі, наведаў нацыянальныя павільёны Беларусі і Кітая, узяў удзел у цырымоніі сімвалічнага адкрыцця Беларуска-кітайскага тэхнапарку ў горадзе Чанчунь.
Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Беларуская дэлегацыя вылецела ў Мінск.
У апошні дзень візіту адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Ху Цзіньтаа. Прэзідэнт выказаў удзячнасць кіраўніку КНР за "вялікую дапамогу і падтрымку". "Мы ў чарговы раз уражаны тымі маштабамі, тымі ўнікальнымі праектамі, якія вы ствараеце. Вы дэманструеце ўсяму свету дынамізм", — заявіў Лукашэнка.
Сёння ж прэзідэнт узяў удзел у цырымоніі адкрыцця зборачнай вытворчасці і сэрвіснага цэнтра сумеснага прадпрыемства ТАА "АВІК-БелАЗ Кар`ерныя машыны". Заснавальнікамі СП выступілі ААТ "БелАЗ" і кітайская карпарацыя "КАТІК Сэплай".
Лукашэнка таксама сустрэўся з генеральным дырэктарам Кітайскай карпарацыі авіяцыйнай прамысловасці Лінь Цзамінам, прапанаваўшы гэтай карпарацыі рэалізацыю праектаў у Беларусі.
У Пекіне адбылося падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў з удзелам членаў афіцыйнай беларускай дэлегацыі. Беларусь і Кітай падпісалі пакет дакументаў аб рэалізацыі сумесных праектаў на 3,5 млрд. долараў.
У прыватнасці, падпісаны тры крэдытныя пагадненні, восем камерцыйных кантрактаў і два рамачныя пагадненні аб рэалізацыі двухбаковых праектаў у сферы энергетыкі, будаўніцтва, прамысловасці, дарожна-транспартнай інфраструктуры.
Урад Беларусі і "Эксімбанк" Кітая падпісалі рамачнае пагадненне аб фінансаванні прыярытэтных інвестыцыйных праектаў. З "Эксімбанкам" КНР заключаны таксама крэдытныя пагадненні аб фінансаванні праектаў стварэння інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Мінска, электрыфікацыі ўчасткаў чыгункі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а таксама аб фінансаванні паставак грузавых электравозаў.
Міністэрства эканомікі Беларусі і Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС падпісалі пагадненне аб стварэнні ў Беларусі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
Апрача таго, дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі шэрагу праектаў у прамысловасці і энергетыцы. З дапамогай кітайскіх інвестыцый будзе пабудаваны завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі ЦКК" магутнасцю 400 тыс. тон у год, а таксама завод індустрыяльнага домабудавання магутнасцю 200 тыс. кв. м і завод кальцынаванай соды.
Плануецца пабудаваць дзве новыя электрастанцыі: ПГУ-400 МВт Бярозаўскай ДРЭС і ПГУ-400 МВт Лукомльскай ДРЭС. Будаўніцтва новай электрастанцыі на Бярозаўскай ДРЭС плануецца пачаць у снежні 2010 года і завяршыць за тры гады. Праект ацэньваецца ў 400 млн. долараў.
Заключаны інвестыцыйны дагавор з ТАА "Пекін Юні-Канстракшн Груп" аб рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Мінску гатэльнага комплексу "Пекін" з аб`ектамі абслугоўвання.
Кітайскі бок бярэцца фінансаваць праект рэканструкцыі дзейнага аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Тут плануецца стварыць сучасны міжнародны пасажырскі тэрмінал, абсталяваць аэрапорт сістэмамі бяспекі і апавяшчэння, пабудаваць другую штучную ўзлётна-пасадачную паласу з магчымасцю прыёму самалёта А-380. Арыенціровачна кошт праекта складзе 600 млн. долараў.
Як паведаміў журналістам першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка, падпісаўшы гэтыя дакументы, бакі заклалі аснову для асваення іншых праектаў з Кітаем на 15 млрд. долараў, дамоўленасць аб чым была дасягнута ў пачатку 2010 года. Зараз на розных стадыях падрыхтоўкі знаходзяцца прыблізна 100 праектаў, паведаміў Сямашка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/25/2260
Текущая дата: 17.11.2024