Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Венесуэла абмеркавалі фарміраванне дагаворна-прававой базы ў адукацыі і ахове здароўя



Часовы павераны ў справах Беларусі ў Венесуэле Уладзімір Грушэвіч сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іванам Хілем, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У ходзе перагавораў абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку фармаванне дагаворна-прававой базы ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама рэалізацыі праекта па будаўніцтве жылля.

Акрамя таго, бакі разгледзелі ўзаемадзеянне Беларусі і Венесуэлы ў рамках міжнародных арганізацый.

19 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/3/49395
Текущая дата: 02.06.2024