Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 верасня ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам.
"Будзем рабіць усё, каб нашы адносіны развіваліся", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Што датычыцца нашых з вамі адносін, вы вельмі добра ведаеце і інфармаваны ў тым, што гэта не адзіны сігнал, які мы пасылаем кіраўніцтву ЗША аб нармалізацыі адносін. Гэта ненармальна, што ў сучасным свеце дзве дзяржавы, якія некалі ваявалі на адным баку супраць ворага, сёння маюць такія, так бы мовіць, слабыя адносіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Раней у сакавіку і ліпені бягучага года былі арганізаваны візіты ў Мінск намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Джорджа Кента. У жніўні адбыўся візіт у Беларусь саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана.
Акрамя таго, у жніўні па прапанове амерыканскага боку ў Варшаве праведзена сустрэча сакратароў саветаў бяспекі Беларусі, Польшчы, ЗША і Украіны. Мінск і Вашынгтон супрацоўнічаюць у галінах супадаючых інтарэсаў і па пытаннях бяспекі.
Адноўлены дыялог у ваеннай сферы, па лініі аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прафесійных абменаў. У сакавіку 2019 года амерыканскі бок быў праінфармаваны аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША.
Дзейнічаюць міжурадавыя пагадненні ў галіне эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічання банкаўскай дзейнасці і ў іншых сферах. У маі 2019 года падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Дзяржпагранкамітэтам, ДМК, МУС, Следчым камітэтам і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША.
Да 2008 года Злучаныя Штаты заставаліся адным з асноўных эканамічных партнёраў Беларусі. Пасля перыяду скарачэння з 2011 года аб`ёмы гандлю з ЗША стабілізаваліся. Вашынгтон прымяняе абмежавальныя меры тарыфнага характару адносна некаторых катэгорый беларускага экспарту.
Па выніках 2018 года тавараабарот дасягнуў $711,6 млн (117,6 працэнта да ўзроўню 2017 года), экспарт - $274,4 млн (121,7 працэнта), імпарт - $437,2 млн (115,3 працэнта).
Экспарт паслуг у ЗША ў 2018 годзе склаў $712,1 млн, дзе пераважаюць распрацоўкі рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. У студзені-чэрвені 2019 года тавараабарот склаў $478 млн (144,7 працэнта да студзеня-чэрвеня 2018 года), а экспарт паслуг - $438,9 млн (139,1 працэнта).
У 2018 годзе з ЗША паступіла інвестыцый на суму $71,8 млн, у тым ліку $54,5 млн прамых.
17 верасня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/3/49823
Текущая дата: 17.11.2024