Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Чарнагорыя маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

Магчымасці актывізацыі беларуска-чарнагорскага супрацоўніцтва ў розных сферах разгледжаны на сустрэчы ў Маскве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чарнагорыі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Рамізам Башычам. 

"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, турыстычнай сферах, - адзначылі ў дыпмісіі. - Асобная ўвага была ўдзелена маючаму адбыцца візіту Раміза Башыча ў Мінск". Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй устаноўлены 8 жніўня 2006 года.

17 студзеня 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/4/46691
Текущая дата: 17.11.2024