Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Пакістан абмеркавалі супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах



Трэці раўнд беларуска-пакістанскіх кансультацый паміж МЗС прайшоў 11 мая ў Мінску, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, пакістанскую — намеснік міністра замежных спраў Захір Аслам Джанджуа.

Бакі разгледзелі "шырокі спектр пытанняў беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння, уключаючы супрацоўніцтва бакоў у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама ў межах міжнародных арганізацый".

Падчас кансультацый асаблівая ўвага была нададзеная падрыхтоўцы візітаў на розных узроўнях, што маюць адбыцца, адзначаецца ў паведамленні.

Паводле дадзеных беларускага пасольства ў Ісламабадзе, у 2016 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Пакістанам склаў 63,8 млн долараў ЗША (тэмп росту 113,2%). У Пакістан экспартавана беларускіх тавараў на 50,4 млн долараў ЗША. Імпарт пакістанскай прадукцыі ў Беларусь у 2016 годзе склаў 13,4 млн долараў. Сальда двухбаковага гандлю дадатнае для Беларусі (37 млн долараў ЗША).

У студзені—лютым 2017 года тавараабарот паміж Беларуссю і Пакістанам склаў 9,8 млн долараў ЗША (тэмп росту 135%), у Пакістан экспартавана беларускіх тавараў на 7,9 млн долараў ЗША, імпарт пакістанскай прадукцыі ў Беларусь склаў 1,9 млн долараў ЗША.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 мая 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/5/39323
Текущая дата: 17.11.2024