Белорусский портал в Казахстане

Развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС абмяркоўвалася ў Балгарыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Балгарыі Уладзімір Варанковіч у час сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Балгарыі Юрыем Штэркам абмеркаваў развіццё адносін па лініі Мінск-Брусель.

"У святле маючага адбыцца ў 2018 годзе старшынства Балгарыі ў Савеце Еўрапейскага саюза абмеркавана тэматыка развіцця адносін па лініі Мінск-Брусель", - расказалі ў міністэрстве.

На сустрэчы дыпламаты разгледзелі ўвесь комплекс пытанняў развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага, палітычнага, дзелавога і рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў у 2017-2018 гадах.

"Станоўча ацаніўшы ўзаемадзеянне і кантакты па розных напрамках, бакі выказаліся на карысць нарошчвання дынамікі двухбаковых адносін, - адзначылі ў МЗС. - Бакі таксама абмяняліся меркаваннямі наконт развіцці супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях".

18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/5/40443
Текущая дата: 17.11.2024