Гэта адзначыў Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пасланні ў адказ кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.
"Выказваю ўдзячнасць за Ваша віншаванне з правядзеннем 19-га з`езда КПК і з маім перавыбраннем на пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПК. Я ўдзяляю вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін", - адзначыў Сі Цзіньпін.
Кітайскі лідар падкрэсліў важнасць таго, што ў верасні 2016 года Кітай і Беларусь стварылі адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, што адкрыла новую старонку ў развіцці двухбаковых адносін.
"Мы цвёрда падтрымліваем адзін аднаго ў пытаннях, якія датычацца нашых карэнных інтарэсаў і важных клопатаў. Назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі прагматычнага супрацоўніцтва ў розных сферах паміж Кітаем і Беларуссю. Кітай бачыць Беларусь важным партнёрам супрацоўніцтва ў сумесным стварэнні "Аднаго пояса і аднаго шляху", - заявіў ён.
"Я гатовы разам з Вамі прыкладаць намаганні для ўсебаковага паглыбленага развіцця нашых двухбаковых адносін і стварэння супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", - дадаў кітайскі лідар.
Ад імя кітайскага народа ён выказаў удзячнасць Аляксандру Лукашэнку за запрашэнне кітайскіх дзяцей у Беларусь на адпачынак і аздараўленне. Сі Цзіньпін таксама выказаў упэўненасць, што дружба паміж народамі дзвюх краін будзе пастаянна ўмацоўвацца.
4 лістапада 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/5/40987
Текущая дата: 17.11.2024