Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 28 чэрвеня сустрэўся з ганаровым консулам Беларусі ў штаце Тэхас Геертам Вісэрам — першым беларускім ганаровым консулам краіны ў ЗША.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі абмеркавалі беларуска-амерыканскія міжрэгіянальныя адносіны, у тым ліку перспектывы развіцця супрацоўніцтва беларускіх рэгіёнаў са штатам Тэхас.
Уладзімір Макей уручыў Геерту Вісэру консульскі патэнт.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2016
Мінск, 28 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/6/36107
Текущая дата: 17.11.2024