Белорусский портал в Казахстане

Кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Францыі адбыліся 17 ліпеня ў Мінску



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік упраўлення Еўропы МЗС Яўген Вараб`ёў, французскую - дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Фларанс Манжэн. З французскай дэлегацыяй таксама сустрэлася намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

"Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, праблематыку ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС, а таксама супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне, развіцця дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння, а таксама правядзення на працягу 2016 года шэрага двухбаковых мерапрыемстваў у культурнай сферы", - растлумачылі ў МЗС.

Таксама ў гэты дзень Алена Купчына правяла сустрэчу з членамі групы сейма Латвіі па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі. У МЗС нагадалі, што латвійская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком групы - дэпутатам сейма Артурам Рубіксам - знаходзіцца ў Мінску па запрашэнні Нацыянальнага сходу Беларусі.

На сустрэчы з латвійскімі парламентарыямі абмяркоўваліся шляхі актывізацыі беларуска-латвійскага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку з выкарыстаннем патэнцыялу міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама развіццё дыялогу Беларусі і ЕС.

Акрамя таго, Алена Купчына сустрэлася і з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі Кезбан Нілвана Дарама.

"Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях беларуска-турэцкага супрацоўніцтва. Значная ўвага была ўдзелена праблематыцы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Бакі ўзгаднілі таксама шэраг двухбаковых мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву", - паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

17 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/6/36225
Текущая дата: 17.11.2024