Белорусский портал в Казахстане

У Мінску абмеркаваныя пытанні развіцця адносін Беларусі і Тайланда



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 22 верасня сустрэўся з паслом Тайланда Ідці Дзітбанчонгам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, сустрэча адбылася з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Ідці Дзітбанчонга ў Беларусі.

Бакі абмяняліся думкамі "па шырокім коле пытанняў беларуска-тайскага супрацоўніцтва".

Макей выказаў удзячнасць паслу Тайланда за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-тайскіх адносін, намаганні па актывізацыі палітычнага дыялогу, пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязяў, а таксама плённае ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі і культуры паміж дзвюма краінамі, зазначаецца ў паведамленні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/7/32698
Текущая дата: 26.06.2024