Пра гэта паведаміў новы пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар.
Паводле слоў пасла, у мерапрыемстве возьме ўдзел "шэраг важных асоб са сферы палітыкі і эканомікі".
"Гэтае мерапрыемства дасць магчымасць прааналізаваць перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва і, можа быць, прыняць нейкія рашэнні па новых праектах", — сказаў дыпламат.
Акрамя таго, зазначыў Дэтмар, на 21 кастрычніка запланаванае пасяджэнне двухбаковай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях. "Гэта яшчэ адна магчымасць для абмену меркаваннямі паміж экспертамі, прадстаўнікамі адпаведных міністэрстваў аб далейшым развіцці супрацоўніцтва, — сказаў пасол. — Мы будзем прапаноўваць, каб сустрэча групы таксама прайшла ў Берліне, таму што ўсе важныя асобы, якія прымаюць рашэнні, у гэты перыяд будуць знаходзіцца там". Канчатковы адказ на прапанову правесці пасяджэнне групы ў Берліне ад беларускага боку пакуль не атрыманы, дадаў Дэтмар.
Гаворачы пра развіццё эканамічных адносінаў з Беларуссю ў цэлым, пасол адзначыў: "Мы разумеем складанасці з эканамічнай сітуацыяй у вашай краіне. Гэтая сітуацыя, бясспрэчна, звязаная ў тым ліку з шэрагам знешніх фактараў. І мы са шкадаваннем адзначаем, што гандлёвы абмен паміж нашымі краінамі паказвае істотны спад. Вядома, гэта выклікае шкадаванне, але мы спадзяемся, што разам знойдзем выйсце з гэтай складанай сітуацыі".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2015
Мінск, 24 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/7/32727
Текущая дата: 17.11.2024