Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч з 30 лістапада па 4 снежня знаходзіцца з рабочай паездкай у Карачы, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
У межах візіту адбыліся сустрэчы Ермаловіча з прэзідэнтам Федэрацыі пакістанскіх гандлёва-прамысловых палат Мухамадам Адрысам, кіруючым дырэктарам Фондавай біржы Карачы Надзімам Накві, старшынёй савета дырэктараў Нацыянальнага банка Мунірам Камалем, выканаўчым дырэктарам Агенцтва па развіцці гандлю Мухамедам Мунірам, сакратаром Агенцтва па стандартах і кантролі якасці Гуламам Умерам Казі, выканаўчым дырэктарам Нацыянальнай страхавой кампаніі Пакістана Мухамадам Нусратам Хусейнам і кіраўніцтвам шэрагу іншых страхавых кампаній.
"Падчас сустрэч абмеркаваныя шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і магчымасці садзейнічання названых арганізацый дынаміцы двухбаковага ўзаемадзеяння", — адзначаецца ў паведамленні.
Адбылася таксама сустрэча Ермаловіча са старшынёй Савета па інвестыцыях правінцыі Сінд Пакістана Асіфам Брохі, падчас якой абмеркаваныя перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва пакістанскай правінцыі з Гродзенскай і Гомельскай абласцямі, у тым ліку ў межах заключаных у 2015 годзе пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Ермаловіч наведаў Інстытут тэхналогій Пакістана, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам, прафесарска-выкладчыцкім складам, са студэнтамі і слухачамі. Абмеркаваныя пытанні ўцягвання навукова-тэхнічнага патэнцыялу дзвюх краін у развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2015
Мінск, 4 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/7/33476
Текущая дата: 17.11.2024