Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства замежных спраў у будучым годзе павінна займацца ў асноўным знешнім гандлем



Аб гэтым заявіў 22 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе кадравых назначэнняў.

Назначаючы Аляксандра Гур`янава паслом у Італіі, Прэзідэнт заявіў: "У будучым годзе Міністэрства замежных спраў павінна займацца амаль толькі знешнеэканамічнай дзейнасцю, а дакладней - знешнім гандлем".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што 2016 год будзе няпростым і яго трэба вытрымаць. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набывае праблема рэалізацыі беларускай прадукцыі і паслуг, асабліва за мяжу.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Аляксандра Гур`янава ёсць вопыт знешнеэканамічнай дзейнасці, паколькі на ранейшай пасадзе намесніка міністра замежных спраў ён курыраваў гэту тэматыку. Ён таксама займаўся падрыхтоўкай беларускага павільёна на сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у італьянскім Мілане.

22 снежня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/7/33694
Текущая дата: 17.11.2024