Пра гэта гаворыцца ў аглядзе вынікаў знешняй палітыкі краіны і дзейнасці беларускага МЗС у 2015 годзе, які апублікаваны 6 студзеня на сайце ведамства.
Беларусь у 2015 годзе захавала высокую дынаміку адносінаў з краінамі азіяцкага рэгіёна "з улікам імклівага эканамічнага развіцця дзяржаў Азіі і павелічэння іх вагі на міжнароднай арэне".
Знакавай падзеяй назвала МЗС першы за 14 гадоў візіт у Мінск старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які адбыўся ў маі. Аляксандр Лукашэнка наведаў Кітай з візітам у адказ у верасні.
"Шмат у чым пераломным" стаў 2015 год для развіцця беларуска-пакістанскіх адносінаў, лічаць у міністэрстве. "Першы ў гісторыі афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў Пакістан (28—29 мая), абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў дазволілі сфарміраваць базавыя інстытуцыянальныя асновы для нарошчвання двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім спектры кірункаў", — сказана ў аглядзе.
Важным імпульсам у развіцці беларуска-індыйскіх адносінаў названы візіт у Беларусь індыйскага прэзідэнта Пранаба Мукерджы, які адбыўся ў чэрвені. "Індыйскім бокам аб`яўлена аб прызнанні рыначнага статуса Рэспублікі Беларусь, абвешчана рашэнне аб выдзяленні крэдытнай лініі нашай краіне для рэалізацыі шэрагу значных праектаў", — канстатуюць у МЗС.
Таксама гаворыцца аб прыкметай актывізацыі супрацоўніцтва з Манголіяй і В`етнамам.
Нагадаем, паездка ў Ханой у пачатку снежня стала для Аляксандра Лукашэнкі першым замежным візітам пасля пераабрання прэзідэнтам.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2016
Мінск, 6 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/7/33776
Текущая дата: 17.11.2024