Аб гэтым 28 сакавіка паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.
Паводле слоў спікера, беларускі бок "цяпер працуе, каб атрымаць адпаведны статус у гэтай міжнароднай парламенцкай арганізацыі".
Перспектыўным напрамкам дзейнасці Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка назваў развіццё супрацоўніцтва з парламентамі краін Еўропы, узаемадзеяння з ПА АБСЕ і Еўрапарламентам.
Па-ранейшаму вялікая ўвага будзе ўдзяляцца супрацоўніцтву з расійскімі калегамі. Так, у чэрвені ў Мінску запланавана правядзенне юбілейнай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзе будуць падведзены вынікі работы дэпутацкага корпуса за 20 гадоў.
Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што, развіваючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, Нацыянальны сход Беларусі нацэлены на дасягненне канкрэтных вынікаў, у тым ліку ў эканамічнай сферы.
28 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/7/35005
Текущая дата: 17.11.2024