Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 мая сустрэўся з каардынатарам Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, Цэнтральнай Азіяй і краінамі "Усходняга партнёрства", спецыяльным упаўнаважаным Федэральнага ўрада ФРГ па пытаннях старшынства Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе Гернатам Эрлерам.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", а таксама тэматыка ўзаемадзеяння ў АБСЕ з улікам будучага старшынства Германіі ў Арганізацыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.
5 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
5 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/8/30845
Текущая дата: 17.11.2024