Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Дзяржструктуры Беларусі і Ізраіля актывізуюць узаемадзеянне ў знешнегандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова з дырэктарам трэцяга эканамічнага дэпартамента МЗС Ізраіля Эдуардам Шапірам.
"Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія датычацца актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі дзяржаўных структур у знешнегандлёвай і інвестыцыйнай сферах", - адзначылі ў МЗС.
У час сустрэчы закраналіся пытанні падрыхтоўкі чарговага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Акрамя таго, разгледжаны розныя варыянты кааперацыі ў галіне высокіх тэхналогій, у тым ліку шляхам удзелу беларускіх дэлегацый у спецыялізаваных выстаўках і канферэнцыях, якія праводзяцца ў Ізраілі.
3 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
3 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/8/31240
Текущая дата: 17.11.2024