Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 22 верасня сустрэўся з паслом Тайланда Ідці Дзітбанчонгам.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, сустрэча адбылася з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Ідці Дзітбанчонга ў Беларусі.
Бакі абмяняліся думкамі "па шырокім коле пытанняў беларуска-тайскага супрацоўніцтва".
Макей выказаў удзячнасць паслу Тайланда за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-тайскіх адносін, намаганні па актывізацыі палітычнага дыялогу, пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязяў, а таксама плённае ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі і культуры паміж дзвюма краінамі, зазначаецца ў паведамленні.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2015
Мінск, 22 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/8/32698
Текущая дата: 17.11.2024