Аб гэтым ішла размова на сустрэчы дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў КНДР Лі Су Ёнам і міністрам гандлю Беларусі Валянцінам Чаканавым, паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю.
Беларусь і Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (КНДР) дамовіліся надаць новы імпульс развіццю адносін паміж дзвюма краінамі.
"Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, зрабіўшы асаблівы акцэнт на прапрацоўцы асобных напрамкаў гандлёва-эканамічнага блока", - адзначылі ў прэс-службе. Там канстатавалі, што асноўнай мэтай візіту дэлегацыі КНДР з`яўляецца павышэнне ўзроўню гандлёва-эканамічных адносін з Беларуссю, у прыватнасці, павелічэнне сумеснага тавараабароту, імпарту беларускіх тавараў, асабліва прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай тэхнікі, і ў цэлым наданне новага імпульсу двухбаковым адносінам.
Пацверджана зацікаўленасць у наладжванні кантактаў з партнёрамі для развіцця стабільнай і незалежнай эканомікі, павышэння дабрабыту народаў. Лі Су Ён таксама падкрэсліў важнасць аднаўлення работы сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і КНДР і правядзення яе пасяджэння.
10 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
10 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-402/9/30033
Текущая дата: 17.11.2024