На беларускае пасольства ў Лондане вечарам 19 снежня ўчынен напад. Падрабязнасці здарэння расказалі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
«Спачатку групай асоб быў сапсаваны фасад будынка загранустановы, а затым фізічна атакаваны беларускія дыпламаты, якія прыбылі на месца. Аднаму з іх былі нанесены сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні, спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога. Ва ўстанове аховы здароўя дыягнаставаны пералом носа, страсенне мазгоў лёгкай ступені і траўматычны пералом зуба», — расказалі ў Міністэрстве замежных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, пасля прыбыцця праваахоўных органаў радыкалы паспрабавалі ўцячы з месца здарэння. Тым не менш частку тых, хто нападаў, затрымала дыпламатычная паліцыя Лондана. Устаноўлена, што асобы, як мяркуецца, уваходзяць у радыкальную эмігранцкую групоўку «Надзея».
«Гэта спроба расправы, учыненая ў адносінах да асоб, якія па абавязку сваёй службы абараняюць інтарэсы беларускіх грамадзян і працуюць над паляпшэннем міждзяржаўных адносін, яшчэ раз красамоўна дэманструе сапраўдны твар і метады дзеянняў фанатыкаў, якіх шэраг краін калектыўнага Захаду ўпарта спрабуе выдаваць за мірных пратэстуючых», — падкрэслілі ў міністэрстве.
У МЗС Беларусі выкліканы часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі, якому заяўлены рашучы пратэст з патрабаваннем аб правядзенні сур’ёзнага расследавання інцыдэнту, прыцягненні да адказнасці вінаватых асоб, а таксама інфармаванні беларускага боку аб правядзенні працэсуальных дзеянняў і іх выніках.
«МЗС Беларусі зыходзіць з таго, што брытанскімі ўладамі будуць прыняты ўсе належныя меры для абароны памяшкання прадстаўніцтва ад усялякага ўварвання або нанясення ўрону і для прадухілення ўсякага парушэння спакою прадстаўніцтва або знявагі яго годнасці ў адпаведнасці з артыкулам 22 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах», — дадалі ў ведамстве.
Звязда, 20 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-403/1/62420
Текущая дата: 15.11.2024