Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі абмеркаваў з прэм`ер-міністрам Сірыі пастаўкі тэхнікі "для аднаўлення патрэб краіны"



Пасол Беларусі Аляксандр Панамароў 6 снежня сустрэўся з прэм`ер-міністрам Сірыі Імадам Хамісам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі, пастаўкі ў Сірыю аўтамабільнай тэхнікі для патрэб аднаўлення краіны, медыцынскага абсталявання і медпрэпаратаў, перспектывы вытворчай кааперацыі.

Панамароў і Хаміс таксама абмеркавалі пытанні прыёму на навучанне ў беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы сірыйскіх урачоў для перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

З сакавіка 2011 года ў Сірыі ідзе ўзброены канфлікт паміж прыхільнікамі прэзідэнта Башара Асада, апазіцыі, а таксама розных ісламісцкіх тэрарыстычных груповак.

Беларусь некалькі разоў аказвала Сірыі гуманітарную дапамогу. У красавіку 2015 года ў Дамаск было дастаўлена самалётам 40 тон харчавання. У верасні 2016 года самалёт МНС Беларусі з 45 тонамі гуманітарнага грузу на борце даставіў медыкаменты, дэзінфікуючыя сродкі, прадукты харчавання, дзіцячую вопратку і абутак беларускай вытворчасці, дзіцячае харчаванне і коўдры.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-408/1/37921
Текущая дата: 04.05.2024