Белорусский портал в Казахстане

«Разам мы сіла!» Лукашэнка перадаў Прэзідэнту Бразіліі хакейную джэрсі зборнай Беларусі



Перспектывы рэалізацыі двухбаковых эканамічных праектаў абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргея Лукашэвіча з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Жэралду Алкмінам, паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

Бакі абмеркавалі пытанні вытворчай кааперацыі беларускіх і бразільскіх кампаній, паставак калійных угнаенняў для патрэб сельскай гаспадаркі Бразіліі. Асобная ўвага нададзена перспектыўнаму ўдзелу Беларусі ў эканамічных праектах урада Бразіліі.

Тэмай сустрэчы стала не толькі развіццё двухбаковых эканамічных кантактаў паміж краінамі. Сяргей Лукашэвіч перадаў Прэзідэнту Бразіліі Лула да Сілва памятны падарунак ад кіраўніка беларускай дзяржавы — швэдар нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі. На джэрсі бачны аўтограф і подпіс Аляксандра Лукашэнкі: «Разам мы сіла!»

Звязда, 12 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-408/1/70080
Текущая дата: 23.12.2024