Аб гэтым заявіў азербайджанскі прэзідэнт Ільхам Аліеў 14 лістапада напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Азербайджана, Аліеў на сустрэчы з паслом Беларусі Генадзем Ахрамовічам адзначыў, што немалаважным фактарам адносін дзвюх дзяржаў з`яўляецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы.
"Мы набываем ваенную тэхніку ў Беларусі і вельмі задаволеныя якасцю і паказчыкамі. Беларусь і ў сферы ваеннай прамысловасці дэманструе вельмі высокі ўзровень, і мы маем намер працягваць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. Праўда, як вы ведаеце, у Арменіі гэта выклікае, скажу так, прыступы псіхозу, што вельмі дзіўна, таму што Азербайджан закупляе ўзбраенне не толькі ў Беларусі. Найбуйнейшым пастаўшчыком ваеннай тэхнікі ў Азербайджан з`яўляецца Расія. Таксама мы ў вялікім аб`ёме набываем ўзбраенне і тэхніку ў Турцыі, Ізраіле, Пакістане, еўрапейскіх краінах. Таму дзіўна, што прэтэнзіі выстаўляюцца выключна Беларусі", — сказаў Аліеў.
"Я лічу, што гэта праява комплексу непаўнацэннасці ў Арменіі адносіна Беларусі, і прычыны досыць простыя. Таму што і Беларусь, і Арменія здабылі незалежнасць у адзін і той жа час. Сёння Арменія з`яўляецца адной з самых бедных краін свету і знаходзіцца на дне, і яркі паказчык — тое, што ўлада, якая 20 гадоў эксплуатавала свой народ і рабавала яго, была змеценая армянскім народам. А Беларусь, нягледзячы на ў свой час накладзеныя санкцыі, паспяхова развівалася і развіваецца, і гэта вынік мудрай палітыкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Беларусь стала магутнай дзяржавай з развітой прамысловасцю, з развітой сельскай гаспадаркай, з высокім узроўнем сацыяльнай абароненасці. Я як чалавек, які часта наведваў вашу краіну, кажу гэта абсалютна аб`ектыўна і шчыра. Таму нам здаецца, што неабгрунтаваныя прэтэнзіі, якія выказваюцца вашай краіне з боку Арменіі, маюць у сваёй прыродзе менавіта вось гэты фактар", — падзяліўся сваім меркаваннем кіраўнік Азербайджана.
"Што да нашых адносін — яны непахісныя. Яны маюць трывалы падмурак, што грунтуецца на сяброўскіх адносінах, адносінах узаемнай павагі, узаемнай падтрымкі, і нацэленыя на будучыню. І я ўпэўнены, што мой будучы візіт у дружалюбную краіну яшчэ больш умацуе нашы адносіны. Парадак дня візіту вельмі шырокі. І вельмі шмат дакументаў будуць падпісаныя, якія, упэўнены, будуць рэалізаваныя гэтак жа, як і ўсе нашы папярэднія дамоўленасці", — адзначыў Аліеў.
Як паведамлялася раней, у 2016 годзе Азербайджан дамовіўся з Беларуссю аб пастаўках узбраення на 165 млн долараў.
Падрабязнасці дамовы не раскрываліся, аднак эксперты выказалі меркаванне, што гэта аванс у кошт будучых паставак ракетных сістэм залпавага агню "Паланэз" беларускай вытворчасці.
Падрабязнасці дамовы не раскрываліся, аднак эксперты выказалі меркаванне, што гэта аванс у кошт будучых паставак ракетных сістэм залпавага агню "Паланэз" беларускай вытворчасці.
"Паланэз" прызначаны для паражэння любых групавых ці кропкавых цэляў праціўніка, жывой сілы і баявой тэхнікі. Далёкасць стральбы комплексу — 300 км, вага баявой часткі ракеты — 140 кг, радыус паражэння — 80 м. На адной баявой машыне размешчаныя восем ракет.
18 красавіка шэраг СМІ паведамілі аб планах Беларусі пачаць сёлета выкананне першага экспартнага кантракта на пастаўку РСЗА "Паланэз". Кантракт нібыта прадугледжвае перадачу дзесяці камплектаў РСЗА. Наўпрост краіну, якая замовіла "Паланэзы", не называлі, аднак прадстаўнікі прадпрыемстваў расійскага ВПК далі зразумець, што гаворка ідзе пра Азербайджан.
11 чэрвеня Ільхам Аліеў узяў удзел у адкрыцці ракетнай вайсковай часці, якая абсталяваная ў тым ліку беларускімі "Паланэзамі".
Праз некалькі дзён сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Арменіі Армен Грыгаран паведаміў на сустрэчы з паслом Беларусі Ігарам Назаруком пра асцярогі Ерэвана ў сувязі з тым, што Мінск прадае ўзбраенне Азербайджану. Пра гэта Грыгаран напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
"Перадаў паслу нашу глыбокую заклапочанасць у сувязі з тым, што Беларусь, будучы сяброўскай Арменіі краінай, маючы перад ёй партнёрскія абавязацельствы, прадае ўзбраенне Азербайджану, тым самым спрыяючы гонцы ўзбраенняў у рэгіёне, што пагражае намаганням, скіраваным на захаванне стабільнасці ў рэгіёне", — напісаў Грыгаран.
Арменія і Азербайджан ўжо 30 гадоў канфліктуюць з-за Нагорнага Карабаха.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2018
Мінск, 14 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-408/2/45605
Текущая дата: 23.12.2024