Пра гэта паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 снежня на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, якія прасоўваюць на ўкраінскі рынак беларускую прадукцыю,
Уладзімір Макей адзначыў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі па выніках 2012 года дасягнуў $7,9 млрд. Рэалізуюцца маштабныя вытворча-кааперацыйныя праекты, актыўна развіваюцца навуковы, гуманітарны і іншыя складальнікі двухбаковага супрацоўніцтва.
Кіраўнік беларускага МЗС знаходзіўся з візітам ва Украіне для ўдзелу ў 20-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ. Яго сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў адбылася ў пасольстве Рэспублікі Беларусь ва Украіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі 20 кампаній, у тым ліку прадстаўнікі МАЗа, БелАЗа, ВА "Гомсельмаш", ААТ "Прамагралізінг", Беларускай нафтавай кампаніі, "Амкадора", ААТ "Магілёўліфтмаш", ААТ "Атлант", ААТ "Гомельшкло", ААТ "Бабуліна крынка", ТАА "Санта-Брэмар", ААТ "Савушкін прадукт". Праз арганізаваную тавараправодную сетку на рынак Украіны паступае больш як 80 працэнтаў беларускага экспарту.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні работы на ўкраінскім рынку, нарошчвання аб`ёмаў тавараабароту, пашырэння прысутнасці беларускай прадукцыі ва Украіне.
У ходзе мерапрыемства Уладзімір Макей таксама ўручыў патэнт Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Харкаве Дзмітрыю Бугасу.
9 снежня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-408/3/24378
Текущая дата: 23.12.2024