Белорусский портал в Казахстане

Кампанія Tau Mining плануе закупіць БелАЗы для работы ў афрыканскіх краінах



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ПАР Андрэй Молчан 18-19-га снежня наведаў жалезарудны кар`ер "Сішэн" у правінцыі Паўночны Кейп, на якім з 2011 года эксплуатуюцца 7 самазвалаў БелАЗ.

Адбылася сустрэча Андрэя Молчана з кіраўніцтвам кампаніі Tau Mining, у якой прынялі ўдзел таксама генеральны дырэктар гандлёвага дома ААТ "Белшына" ў ПАР Андрэй Кляйноў і выканаўчы дырэктар кампаніі Mynbou Rigs Africa (дылер БелАЗ у ПАР) Дзмітрый Венчык.

Дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні ў арэнду кампаніі Tau Mining дадаткова 6 самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю 220 т. У далейшым кампанія плануе закупіць беларускія кар`ерныя самазвалы для работы ў Замбіі, Зімбабвэ і Танзаніі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама магчымасць забеспячэння тэхнікі, якая працуе на кар`еры "Сішэн", шынамі беларускай вытворчасці.

20 снежня 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-408/4/18503
Текущая дата: 23.12.2024