Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Туркменістане.
Мерапрыемства арганізуецца па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Туркменістане. На кірмашы беларускія ВНУ прадставяць туркменскай моладзі свае паслугі ў галіне адукацыі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш. У яе склад увайшлі прадстаўнікі 18 беларускіх ВНУ. У ходзе кірмашу ведаў беларуская дэлегацыя раскажа аб ВНУ Беларусі, аб адукацыі, якая імі прадастаўляецца.
Праграмай знаходжання прадугледжваецца таксама сустрэча з міністрам адукацыі Туркменістана Пурлі Агамырадавым, правядзенне сустрэч прадстаўнікоў беларускіх і туркменскіх навучальных устаноў. Адбудзецца таксама савет кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Туркменістана. Пройдзе канферэнцыя па праблемах адукацыі.
Цяпер у Беларусі навучаюцца больш за 9 тыс. туркменскіх студэнтаў. Частка з іх навучаецца па дзяржаўным і мэтавым наборы для работы на ўзводзімым Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце па выпуску калійных угнаенняў.
Беларуска-туркменскае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ажыццяўляецца ў першую чаргу шляхам падрыхтоўкі кадраў у навучальных установах Беларусі для розных галін эканомікі Туркменістана. З гэтай мэтай Беларуссю і Туркменістанам падпісаны міжурадавыя пагадненні ў сферы адукацыі, аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і званнях, пагадненне паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.
Развіваецца і супрацоўніцтва паміж ВНУ. Заключана больш як 10 пагадненняў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, 5 з якіх падпісаны ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў кастрычніку 2014 года.
14 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
14 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-410/1/30545
Текущая дата: 27.12.2024