Белорусский портал в Казахстане

Іран зацікаўлены ў аднаўленні авіязносін з Беларуссю



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі Саід Яры на сустрэчы з першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый Аляксеем Ляхновічам, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

Дыпламат адзначыў зацікаўленасць Ірана ў аднаўленні авіязносін з Беларуссю. "Белавія" раней выконвала рэгулярныя палёты па маршруце Мінск - Тэгеран - Мінск, але з кастрычніка 2017 года ў сувязі са скарачэннем пасажырапатоку прыпыніла выкананне рэйсаў.

Бакі дасягнулі дамоўленасці да канца бягучага года правесці пасяджэнне сумеснага беларуска-іранскага камітэта па міжнародных аўтамабільных зносінах у Беларусі. Акрамя таго, Саід Яры падзякаваў беларускаму боку за павелічэнне колькасці дазволаў на перавозкі.

Аляксей Ляхновіч падкрэсліў адсутнасць праблемных пытанняў па двухбаковым супрацоўніцтве і прыхільнасць да далейшага паглыблення ўзаемадзеяння ў галіне транспарту.

19 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-411/1/61073
Текущая дата: 17.05.2024