Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада правядзе афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які 29—30 лістапада будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам.



Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Перамовы ў Палацы Незалежнасці запланаваныя ў вузкім і пашыраным складах. Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

На парадку дня тэматыка пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіцця прамысловай кааперацыі, транспартна-лагістычнай інфраструктуры і многія іншыя перспектыўныя напрамкі.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў таксама возьмуць удзел у працы беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.

Нагадаем, на наступны дзень, 30 лістапада, у Мінску запланаванае пасяджэнне сесіі Савета калектыўнай бяспекі з удзелам лідараў усіх краін — членаў АДКБ, куды ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-414/1/41373
Текущая дата: 23.12.2024