Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19-20 сакавіка наведае з рабочым візітам Казахстан



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту запланавана сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з яго казахстанскім калегам, на якой будуць разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Чакаецца, што ў час візіту Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць існуючыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў рабоце Еўразійскага эканамічнага саюза. Чакаецца, што прэзідэнты разгледзяць некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы трох краін.

18 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-414/2/30140
Текущая дата: 23.12.2024