Белорусский портал в Казахстане

Парламент Казахстана ратыфікаваў дагавор аб далучэнні Кыргызстана да ЕАЭС



Дэпутаты сената парламента Казахстана ратыфікавалі Дагавор аб далучэнні Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Акрамя таго, быў ратыфікаваны шэраг пратаколаў аб унясенні змяненняў у дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў сувязі з далучэннем Кыргызстана да ЕАЭС.

Як раней інфармаваў міністр нацыянальнай эканомікі Казахстана Ербалат Дасаеў, прэзентуючы законапраект, асновай праекта дагавора аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе стане далучэнне Кыргызстана да дамоўленасцей, якія накіраваны на стварэнне ўмоў для забеспячэння свабоднага руху тавараў, капіталу, паслуг і рабочай сілы для паўнапраўнага членства Кыргызскай Рэспублікі ў ЕАЭС.

З даты ўступлення дагавора і адпаведных пратаколаў у сілу Кыргызская Рэспубліка становіцца членам Еўразійскага эканамічнага саюза і бярэ на сябе абавязацельствы, прадугледжаныя Дагаворам аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года, а таксама іншымі міжнароднымі дагаворамі, што ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза.

9 ліпеня 2015, Астана
БЕЛТА - КАЗІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-414/2/31969
Текущая дата: 23.12.2024