Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кыргызстан вывучаць магчымасці рэалізацыі сумесных зборачных і вытворчых праектаў



Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы 23 верасня беларускага пасла ў Кыргызстане Віктара Дзенісенкі з віцэ-прэм`ер-міністрам гэтай краіны Валерыем Дзілем, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб вывучэнні магчымасцей рэалізацыі сумесных зборачных і вытворчых праектаў у Кыргызстане", - сказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін у час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Гродне, а таксама пытанні выканання пратакола двухбаковай міжурадавай камісіі.

23 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-414/2/32705
Текущая дата: 23.12.2024