Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
У цэнтры ўвагі саміту АДКБ будуць знаходзіцца актуальныя праблемы міжнароднай бяспекі і магчымыя крокі арганізацыі па іх вырашэнні.
Падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фармаце ЕАЭС будуць разглядацца пытанні функцыянавання Еўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўніцтва ў сферы лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеяння ЕАЭС з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі аб`яднаннямі.
Раней прэс-служба Крамля паведамляла, што па традыцыі ў межах самітаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядзе двухбаковыя сустрэчы са сваімі калегамі.
Гэта будзе ўжо другая на працягу тыдня паездка Лукашэнкі ў Маскву — 14 і 15 снежня ён знаходзіўся ў Расіі з афіцыйным візітам па запрашэнні Пуціна.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2015
Мінск, 18 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-414/2/33665
Текущая дата: 23.12.2024