Белорусский портал в Казахстане

Знешняя палітыка Беларусі грунтуецца на такіх прынцыпах, як непрымяненне сілы або пагрозы сілай, непарушнасць граніц, мірнае ўрэгуляванне спрэчак, неўмяшанне ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных нормах міжнароднага права



На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Уладзімір Макей на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі "25 гадоў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь".

"У тым ліку менавіта ў выніку паслядоўнага выканання гэтых прынцыпаў беларусы, і гэта таксама адносіцца да нашых бясспрэчных дасягненняў, у вельмі складаным геапалітычным кантэксце змаглі не дапусціць пранікнення хаосу і насілля звонку, збераглі мір, бяспеку, стабільнасць у грамадстве і дзяржаве", - заявіў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму міжнацыянальная і міжканфесійная згода, талерантнасць сталі візітнымі карткамі Рэспублікі Беларусь ва ўсім свеце.

19 мая 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8/1/39444
Текущая дата: 26.04.2024