Белорусский портал в Казахстане

Павел Латушка пра Максіма Багдановіча



Беларускі партал TUT.BY адзначыў дзень народзінаў Максіма Багдановіча


Напярэдадні 9 снежня TUT.BY  звярнуўся да вядомых асоб і папрасіў іх пачытаць вершы Максіма Багдановіча. І яны з радасцю пагадзіліся. 
 
Міністр культуры Павел Латушка расказаў, што яму часта даводзілася не толькі чытаць Багдановічаву “Зорку Венеру” , але і спяваць. А ўпершыню ён зрабіў гэта ў 10-м класе, за што і атрымаў “выдатна” ад свайго выкладчыка, народнага настаўніка Беларусі Міколы Чарняўскага.
Цікава, што пасол Швецыі ў Беларусі і паэт Андрэй Хадановіч выбралі адзін і той жа верш. Але дзіўнага тут няма. Бо верш гэты – “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”...
 
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/108
Текущая дата: 30.11.2022