Белорусский портал в Казахстане

“Гаворыць Мінск”. Па-нямецку.



Радыёстанцыя “Беларусь” з 1 студзеня пачала вяшчанне на кароткіх хвалях у Германіі

Віктар КОРБУТ     “НГ” 

Радыёстанцыя “Беларусь” з 1 студзеня пачала вяшчанне на кароткіх хвалях у Германіі.
 
Штодня з 8 да 10 гадзін раніцы па сярэднееўрапейскім часе на нямецкай мове гучаць навіны з нашай краіны, якія перадае радыёстанцыя горада Айскірхен (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія). Трансляцыя ажыццяўляецца на хвалях папулярнага канала “Радыё 700” на частаце 6005 кГц.
 
Са слоў Бернда Фрынкена, каардынатара праектаў вяшчальнага цэнтра Айскірхена, нямецкамоўныя перадачы “Беларусі” дапаўняюць мясцовае радыё Гамбурга і перадачы Айскірхена. Дарэчы, ранішні эфір лічыцца больш выгадным, чым вячэрні. А між тым іншыя замежныя радыёстанцыі ў Германіі пераважна гучаць на кароткіх хвалях у канцы дня.
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/150
Текущая дата: 20.04.2024