Белорусский портал в Казахстане

Гадавіна інтранізацыі



А.Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі

Аліна Грышкевіч       БЕЛТА
 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.
 
У віншаванні гаворыцца, што "народы Беларусі і Расіі заўсёды бераглі брацкую дружбу і ўзаемапавагу". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Нас звязваюць непарыўнасць гістарычнага лёсу і духоўная культура, заснаваныя на высокіх ідэалах і каштоўнасцях праваслаўя". 
 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/206
Текущая дата: 28.03.2024