Беларусь у 2010 годзе разлічвае ратыфікаваць папраўку да Кіёцкага пратакола - У.Цалко
Вольга Бяляўская БЕЛТА
Беларусь у 2010 годзе разлічвае ратыфікаваць сваю папраўку да Кіёцкага пратакола. Аб гэтым заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко сёння на пасяджэнні калегіі міністэрства.
"Прыйшоў час заняць больш наступальную пазіцыю, паколькі прыцягненне інвестыцый у краіну па Кіёцкаму пратаколу - гэта задача не толькі для Мінпрыроды, але і для дыпламатычнага корпуса, - сказаў Уладзімір Цалко. - На працягу гэтага года нам сумесна неабходна ратыфікаваць папраўку з максімальнай колькасцю краін".
Падводзячы вынікі дзейнасці Мінпрыроды ў 2009 годзе ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва, міністр адзначыў, што яно пакуль вядзецца недастаткова актыўна. "Работу па ўзаемадзеянню з замежнымі краінамі неабходна паставіць на новы ўзровень. Варта актывізаваць нашу дзейнасць па падпісанню двухбаковых пагадненняў з краінамі СНД і краінамі-суседзямі, асабліва ў трансгранічным кантэксце", - звярнуў увагу міністр.
Кіёцкі пратакол - міжнародны дакумент, прыняты ў 1997 годзе ў дадатак да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Пратакол ратыфікаваны больш як у 160 краінах свету, уключаючы дзяржавы ЕС, Кітай, Японію і Расію. Да 2012 года краіны - удзельніцы пратакола абавязаліся зменшыць выкіды парніковых газаў у сярэднім на 5,2 працэнта ў параўнанні з 1990 годам, які прыняты ў якасці базавага ўзроўню.
Беларусь далучылася да Кіёцкага пратакола Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў канцы 2005 года.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/217
Текущая дата: 30.12.2024