Белорусский портал в Казахстане

Латвія не мае пытанняў да Беларусі адносна правядзення беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2017"



Аб гэтым заявіў 19 ліпеня кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

"У нас няма больш пытанняў да Беларусі наконт "Захад-2017". Мой калега вельмі падрабязна растлумачыў пазіцыю дзяржавы, я задаволены", - сказаў Эдгарс Рынкевічс.

Кіраўнік МЗС дадаў, што, нягледзячы на прыналежнасць да розных ваенных блокаў, Беларусь і Латвія канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у галіне бяспекі. Краіны рэгулярна праводзяць двухбаковыя сустрэчы, абменьваюцца інфармацыяй, супрацоўнічаюць у кантраляванні паветранай прасторы.

"Мы з павагай ставімся да выбару, які ёсць у нашых краін у сферы ваеннай бяспекі", - канстатаваў ён.

Звязда, 19 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/1/40067
Текущая дата: 08.05.2024